Касю Сцяпанаву ў Астравецкім КДБ распытвалі пра Плошчу

Нагадаем, 19 снежня Сцяпанава не была ў Мінску, а знаходзілася ў Віцебску, дзе працавала назіральніцай на адным з участкаў. 20 снежня яна паехала ў Вільню, а сёння вярталася дахаты на вакацыі. 
Кася Сцяпанава паведаміла Еўрарадыё, што ў КДБ ёй паабяцалі адпусціць яе і пасадзіць на цягнік. Цяпер Кася Сцяпанава чакае памежнікаў.