Католікі, грэка-католікі і пратэстанты адзначаюць Божае Нараджэнне

У ноч на 25 снежня ва ўсіх касцёлах краіны адбыліся імшы на беларускай і польскай мовах.



Напярэдадні свята арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі звярнуўся з пастырскім пасланнем да вернікаў. У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што калі сваё жыццё чалавек не будуе на падмурку праўды, то яго жыццё не рэалізуецца.

Паводле слоў мітрапаліта, знешне жыццё можа выглядаць нармальным, нават, можа, вельмі добрым. "Аднак раней ці пазней памылка праявіць сябе ў трагедыі лёсу чалавека і нават цэлых грамадстваў", — падкрэсліваецца ў пасланні.

Яго аўтар адзначае, што адрачэнне ад Бога і непаслухмянасць Яго запаведзям вядзе да Божай кары. "Непрыняцце Божага закона праяўляецца ў неадпаведным стылі жыцця чалавека, які пагражае яго годнасці, што мы вельмі часта бачым у сучасным свеце", — гаворыцца ў пасланні, паведамляе БелаПАН.