Казахстанскі спартовец памёр падчас спаборніцтваў у Віцебску

14 жніўня ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб тым, што адзін з удзельнікаў каманды Казахстана, выканаўшы практыкаванне па падняцці 10-кілаграмовай гіры на працягу хвіліны, адышоў ад памоста і рэзка ўпаў. Выратаваць яго ўжо не змаглі – брыгада “хуткай” канстатавала смерць.

Паводле папярэдняй версіі, мужчына памёр у выніку вострай сардэчнай недастатковасці, паведамляе БелТА.