Казіно "Шангры Ла": Марат Рамашкін быў нашым добрым кліентам
Учора ўначы пад Мінскам разбіўся самалёт, на якім ляцеў прэзідэнт авіакампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін і яго ахоўнік Павел Малышаў. Раней з'яўлялася інфармацыя, што Рамашкін ляцеў па запрашэнні казіно "Шангры Ла" ў Мінску.
Дырэктар па сувязях з грамадскасцю "Шангры Ла" Лаўрэнцій Губін паведаміў Еўрарадыё, што Марат Рамашкін папрасіў яго сустрэць і зняць гасцініцу.
"Ён быў сапраўды добрым, дарагім госцем нашых казіно ў Маскве. Мы выказваем шчырыя спачуванні яго блізкім і блізкім усіх загінулых у авіякатастрофе. Мы ладзілі яму сустрэчу тут у аэрапорце і гасцініцу. Марат папрасіў арганізаваць яму тут сустрэчу і пражыванне. Што мы і зрабілі. Пра яго мэты прыбывання нам не вядома".
Раней ў некаторых СМІ прайшла інфармацыя, пра тое, што "Шангры Ла" наймала самалёт для Рамашкіна.
"Гэта было б дзіўна, каб мы замаўлялі ў яго яго ўласны самалёт", — кажа Лаўрэнцій Губін.