КДБ арыштаваў яшчэ аднаго прадстаўніка Камітэта дзяржкантролю
КДБ узяў пад варту начальніка Шклоўскага міжрайаддзелу Ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў, паведамляе Ежедневник. Гэта трэцяя аперацыя супраць дзяржкантролю за апошні месяц. У жніўні КДБ распачаў беспрэцэдэнтную антыкарупцыйную акцыю ў органах гэтага камітэта. Да гэтага Савет бяспекі таксама правяраў дзяржкантроль. Вынікам праверкі стала выяўленне карупцыйных схем, па якіх дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю прыкрываў ад крымінальнай адказнасці бізнэмэнаў. У жніўні арыштавалі начальніка Ўпраўлення расследавання злачынстваў ДФР КДК Дзмітрыя Адамовіча. Гэтаму арышту папярэднічала затрыманне пасрэдніка, які і даў паказанні супраць Адамовіча. Затым затрымалі яшчэ аднаго пасрэдніка, а цяпер стала вядома пра ўзяцце пад варту адказнай асобы са Шклова.