КДБ Беларусі арыштаваў яшчэ аднаго літоўскага бізнэсоўца
Супрацоўнікі беларускага КДБ на мінулым тыдні арыштавалі грамадзяніна Літвы Гінтаса Зегерыса, які займаецца бізнэсам у Беларусі. Прадпрымальніка падазраюць у пасярэдніцтве пры дачы хабару. Літоўскага бізнэсоўца і яго дзелавога партнёра Міхаіла Шавельзона арыштавалі 3 чэрвеня. Аднак афіцыйныя абвінавачанні грамадзяніну Літвы пакуль не выстаўленыя.
Прадстаўнікі літоўскага пасольства змогуць наведаць Зегерыса толькі пасля таго, калі ён сам афіцыйна звернецца да іх па дапамогу як грамадзянін Літвы. Да гэтага моманту дыпламаты не маюць правы штосьці рабіць. Дарэчы, Гінтас Зегерыс працуе ў Мінску ўжо больш за 10 гадоў, у яго ёсць дазвол на сталае пражыванне ў Беларусі. Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заявіў, што пакуль Г.Зегерыс да іх не звяртаўся.
Нагадаем, у студзені 2008 года ў Беларусі быў арыштаваны літоўскі прадпрымальнік Альвадас Яблонскіс — кіраўнік Літоўскай асацыяцыі мытных пасярэднікаў. Яго вінавацілі ў парушэннях пры афармленні мытных дакументаў. Яблонскіс дагэтуль знаходзіцца пад вартай.
АФН