КДБ не кажа, ці спыненая справа супраць Банкаўскаса

У Камітэце дзяржбяспекі не каментуюць сітуацыю з вызваленнем афіцэра віленскай коннай паліцыі Лайманаса Банкаўскаса. Банкаўскаса затрымалі 16 жніўня ў Ашмянах. Яго звінавацілі ў кантрабандзе наркотыкаў, нагадвае БелаПАН. Сваякі затрыманага сцвярджалі, што наркотыкі яму падкінулі.

25 жніўня КДБ афіцыйна паведаміў пра вызваленне Банкаўскаса. Аднак на пытанне журналістаў, ці спыненая крымінальная справа на Банскаўскаса, кіраўнік прэс-службы КДБ Аляксандр Антановіч заявіў: "Без каментароў".