КДБ пачаў чыстку сярод мазырскіх міліцыянтаў
Як паведамляе "Ежедневник", у Мазыры пачалі адразу дзве крымінальныя справы на міліцыянтаў. Іх падазраюць у фальсіфікацыях па справах, якія знаходзіліся ў іх у распрацоўцы. Так, маёра Багдана Аўсіюка падазраюць у перавышэнні ўлады. Паводле папярэдніх звестак, маёр у сакавіку-красавіку 2009 года сфальсіфікаваў матэрыялы следства на жыхаркі Мазыра.
Аўсіюк на працягу некалькіх гадоў узначальваў крымінальны вышук Мазырскай міліцыі ды літаральна месяц таму перайшоў на службу ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.
Другую крымінальную справу пачалі на оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку Мазырскага РАЎС старшага лейтэнанта Сяргея Пашэвіча. Па звестках следства, ён у сакавіку 2010 года таксама сфальсіфікаваў матэрыял праверкі, якая вялася па заяве мясцовай жыхаркі.
У цяперашні час супрацоўнікі КДБ вывучаюць і іншыя справы крымінальнага вышуку Мазыра, каб высветліць, наколькі шырока выкарыстоўваліся там фальсіфікацыі па справах.