КДБ шукае кіраўнікоў "Свабоднага тэатра"
Cпецслужбы заняліся пошукам кіраўніцтва "Свабоднага тэатра" Бацькі дырэктара тэатра Наталлі Каляды паведамілі пра тое, што ўчора, 4 студзеня, у кватэру, дзе пражываюць Наталля і яе муж, арт-дырэктар тэатра, Мікалай Халезін, прыйшлі супрацоўнікі КДБ, паведамляе Хартыя'97
Яны правялі агляд кватэры і задалі шэраг пытанняў. У прыватнасці, іх цікавіла, якім чынам Каляда і Халезін змаглі пакінуць краіну; дзе цяпер яны знаходзяцца і дзе знаходзіцца іх дачка.
Нагадаем, акцёры мінскага "Свабоднага тэатра" знаходзяцца на гастролях у ЗША. Паездку артысты выкарыстоўваюць для таго, каб распавесці амерыканцам пра беларускую палітычную сітуацыю.
Як распавёў Еўрарадыё мастацкі кіраўнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін, паездка планавалася яшчэ год таму, гэта традыцыйны амерыканскі тур калектыву. Палітычныя падзеі ў Беларусі не адмянілі гэтую паездку.
"Мы гаворым толькі пра Беларусь, толькі пра палітыку", — адзначыў мастацкі кіраўнік тэатру.
Нагадаем, Наталля Каляда была затрымана і аштрафавана за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту на 30 базавых велічынь. 20 снежня супрацоўнікі спецслужбаў адшуквалі Мікалая Халезіна.