КДБ спыніў крымінальны пераслед “маладафронтаўца” Андрэя Цянюты
Камітэт дзяржбяспекі спыніў крымінальны пераслед гомельскага актывісты Андрэя Цянюты, які абвінавачваўся ў дзейнасці ад імя "Маладога фронту, паведамляе БелаПАН.
25 красавіка актывіст атрымаў паведамленне ад старшага следчага абласнога ўпраўлення КДБ Дзмітрыя Седлярова, у якім гаворыцца, што яго крымінальны пераслед спынены і ўсе канфіскаваныя ў яго падчас ператрусу рэчы будуць вернуты.
Нагадаем, у верасні 2007 года Цянюта быў прызнаны падазроным у дзейнасці ад імя не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі "Малады фронт". У актывіста канфіскавалі сістэмны блок камп'ютэра, улёткі, кнігі, сцягі. Двойчы крымінальная справа прыпынялася.
Прыблізна месяц таму Цянюта накіраваў адозву старшыні КДБ з патрабаваннем або выставіць абвінавачанне, або спыніць крымінальны пераслед. Адозва была пераадрасавана ў пракуратуру Гомельскай вобласці. У выніку яна была задаволена.