Келі Осбарн арыштавалі за напад на журналістку
Дачка лідэра гурта "Black Sabbath" Озі Осбарна Келі была арыштаваная за
напад на журналістку Зое Грыфін, якая асвятляе падзеі свецкага жыцця.
Аб гэтым 20 студзеня паведамляе MusicNews. Аднак спявачка была
адпушчаная пад заклад, а судовы разгляд справы прызначаны на сакавік
2009 года. Паводле дадзеных рэсурсу, у некалькіх выданнях з'явілася інфармацыя пра тое, што ўлетку 2008 года Осбарн нібы стукнула журналістку ў начным клубе "Punk" за тое, што тая абразіла яе цяперашняга бойфрэнда Люка Ўорала. Грыфін апублікавала артыкул, у якім напісала, што сябар спявачкі не ведае, як адбываюцца землятрусы.
Сустрэўшыся ў начным клубе з журналісткай, Осбарн заявіла, што жадае з ёй пагаварыць. "Ён ведае, што такое землятрус. Усе ж смяюцца над ім. Ён засмучаны", - цытуе спявачку рэсурс са спасылкай на саму Грыфін. Пасля гэтых словаў Осбарн стукнула журналістку па шчацэ.
Прадстаўнікі Скотланд-ярда пацвердзілі інфармацыю аб тым, што займаюцца разглядам інцыдэнту, які адбыўся ў жніўні ў адной з устаноў у Соха, аднак не даюць ніякіх каментароў адносна Осбарн.
Фота: www.newsru.co.il