"Керамін" і "Дынама" пацярпелі паражэнні ў хакейным чэмпіянаце краіны

У чарговым туры хакейнага чэмпіянату Беларусі два з трох мінскіх клубаў пацярпелі паражэнні. Лідэр "Керамін" у овертайме прайграў у Жлобіне "Металургу" — 2:3, маючы перавагу ў ліку 1:0 і 2:1. "Дынама" ўступіла на сваёй пляцоўцы гродзенскаму "Нёману" — 1:2.

Астатнія вынікі:

"Гомель" — "Хімвалакно" (Магілёў) — 3:1,
"Юнацтва" (Мінск) — "Брэст" — 8:3.

Брастаўчане пацярпелі 23-е паражэнне запар (з агульным лікам 30-109).

Наступны тур пройдзе 27-28 лютага:
"Керамін" — "Віцебск", "Хімвалакно" — "Хімік-СКА" (Наваполацк), "Нёман" — "Гомель", "Брэст" — "Металург", "Дынама" — "Юнацтва".

Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 115 ачкоў (51 гульня);
2.    "Юнацтва" — 96 (50);
3.    "Дынама" — 95 (50);
4.    "Металург" — 82 (50);
5.    "Віцебск" — 80 (50);
6.    "Хімвалакно" — 71 (51);
7.    "Хімік-СКА" — 66 (50),
8.    "Нёман" — 64 (49);
9.    "Гомель" — 60 (50);
10.    "Брэст" — 21 (49).

БелаПАН