Кэтрын Эштан заклікала Еўропу спрасціць атрыманне віз для беларусаў
На пленарнай сесіі Еўрапарламента выступіла кіраўніца знешняй палітыкі Еўрасаюза баранэса Кэтрын Эштан. "Падзеі, які адбыліся ў Беларусі пасля 19-га снежня, сталі для нас шокам. Паводзіны ўладаў выклікалі хвалю абурэння. Мы ўжо выслухалі, што адбылося, цяпер час дзейнічаць", - сказала яна.
Тэзісы Эштан: "Бяспека кандыдатаў у прэзідэнты, пакаранне ўладаў, але не ізаляцыя грамадзянаў, падтрымка грамадзянскай супольнасці. Вяртанне санкцый да афіцыйных асобаў Беларусі, адначасна дапамога медыям і НДА"
Кэтрын Эштан заклікала консульствы краін Еўрасаюза спрасціць працэс атрымання візаў.