Кейт Бланшэт прызнаная галоўнай каралевай экрана

Аўстралійская акторка Кейт Бланшэт была названая лепшым выканаўцам ролі манархавай асобы ў гісторыі кіно паводле вынікаў апытання, праведзенага рэсурсам lovefilm.com. Удзельнікам апытання, прымеркаванага да выхаду карціны "Маладая Вікторыя", запомнілася яе роля Лізаветы I.

Другое месца ў рэйтынгу заняла брытанская акторка Хелен Мірэн, якая сыграла ў карціне "Каралева", і трэцім у спісе стаў Шон Конэры за эпізадычнае з'яўленне ў ролі караля Рычарда ў фільме "Робін Гуд. Прынц злодзеяў".

Астатнія месцы ў першай дзясятцы размеркаваліся наступным чынам:

1. Кейт Бланшэт - "Лізавета"
2. Хелен Мірэн - "Каралева"
3. Шон Конэры - "Робін Гуд. Прынц злодзеяў"
4. Джудзі Дэнч - "Міс Браўн"
5. Эн Хэтуэй - "Дзённікі прынцэсы"
6. Джудзі Дэнч - "Закаханы Шэкспір"
7. Леанарда ды Капрыа - "Чалавек у жалезнай масцы"
8. Крыс Сарандон - "Прынцэса-нявеста"
9. Кіра Найтлі - "Герцагіня"
10. Кенет Брана - "Генры V"

Фота: www.forum.totaldvd.ru