Кіеў працягвае мітынгаваць за грошы
У 20 разоў менш
заяўленай лічбы людзей сабралася ў сераду на мітынг у цэнтры Кіева. На Майдане
Незалежнасці прыблізна 30 тысячаў слухалі аргументы ў падтрымку парламенцкай
большасці, а на Еўрапейскай плошчы, што ў 200 метрах уніз па
Крышчаціку, каля 7 тысячаў - аргументы лідараў апазіцыі.
У абодвух месцах усталяваныя сцэны, у мітынгоўцаў дастаткова сцягоў, стужак і іншай сімволікі адпаведных палітычных сілаў. І там, і там ёсць вядучыя, якія зычнымі галасамі абвяшчаюць наступных выступоўцаў і падаграюць натоўп - на мітынгу кааліцыі людей, сярод іншага, заклікалі скандаваць Хрыстос Уваскрос.
Відаць, што кааліцыя больш сур’ёзна падрыхтавалася да мітынгу: на Майдане наладжаныя тэлемасты з Харкавам, Данецкам, Луганскам і Днепрапятроўскам. Ва ўсіх выпадках людзі рэзка асуджаюць указ аб роспуску парламента і хваляць дзеючы ўрад.
Быў заўважаны нават плакат з экзатычным сцвярджэньнем «Януковіч - мой бог». Апазіцыянераў жа тут называлі як мінімум здраднікамі. Прагучаў і тэзіс лідара камуністаў Пятра Сіманенкі пра неабходнасць увогуле ліквідаваць пасаду прэзідэнта.
Хутка пасля таго, як найбольш уплывовыя палітыкі кааліцыі скончылі выступленні і Віктара Януковіча, па яго словах, адпусцілі працаваць далей, на Еўрапейскай плошчы пачалі выступаць ньюсмэйкеры ад апазіцыі.
Адпаведна, заклікі былі супрацьлеглыя, назва гэтай акцыі - «Геть зРаду!» (зрада – па-украінску – зрада, лозунг мае двайное значэнне, адрасаванае і да Рады, і да здрады). Палітыкі сцвярджаюць, што з 2 красавіка - пасля публікацыі прэзідэнцкага ўказу, дзейнасць Вярхоўнай Рады ў папярэднім складзе з’яўляецца пустым гукам. І падкрэсліваюць, што найбольш упарта за захаванне паўнамоцтваў парламента трымаюцца сацыялісты, паколькі зараз іх рэйтынг ніжэй прахаднога бар’еру ў 4 %.
На абодвух мітынгах у асноўным чуваць ўкраінскую мову, у выступленнях палітыкаў ад кааліцыі асабліва падкрэсліваецца патрыятычнасць. У папярэдні дзень у Партыі Рэгіёнаў нават негалосна рэкамендавалі мітынгуючым не ўздымаць дзяржаўнага сцягу Расіі. І праўда, на дэмантрацыях іх не бачна.
І ў той жа час ад абодвух мітынгаў застаецца ўражанне імітацыі. Гэта не Майдан 2004-га, сцвярджаюць сведкі, напрыклад, у сваіх блогах. Людзі прыехалі не самі, а на прадастаўленым транспарце і часта - за грошы. Напрыклад, студэнт з Данецку назваў суму ў 130 грывень за суткі - гэта прыкладна 25 долараў.
Рашэньне Канстытуцыйнага суду наконт пераноса разгляду загада аб роспуску парламента на 17 красавіка кардынальна перамяніла планы палітыкаў: менавіта на сераду планаваліся галоўныя мітынгі. Цяпер яны, напэўна, будуць і ў дні паседжанняў суду. Дарэчы, суддзям прэзідэнт забяспечыў кругласуткавую ахову.
Сваё бачанне сітуацыі ў чацьвер мусіць прадставіць Віктар Юшчанка: пройдзе яго традыцыйная штоквартальная прэс-канферэнцыя.