“Кінуць” Пуціна: ці атрымаецца гэта ў Лукашэнкі — стрым з Тышкевічам
Ігар Тышкевіч / фота з архіва
“Выбарчых участкаў” для галасавання на “рэферэндуме” па далучэнні акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый у Беларусі не адкрылі. Але свайго “назіральніка” на той нібыта “рэферэндум” Лукашэнка накіраваў — кішэннага палітолага Гігіна. Што было ўспрынята асобнымі экспертамі як падрыхтоўка да прызнання вынікаў гэтага “рэферэндуму” Мінскам. І як тое, што Беларусь будзе ўцягнутая ў вайну ва Украіне яшчэ глыбей.
Ці спыняць вынікі “рэферэндуму” ўкраінскую армію ад вызвалення гэтых украінскіх тэрыторый? Ці чакаць прызнання акупаваных тэрыторый расійскімі суб'ектамі з боку Лукашэнкі і чым гэта можа пагражаць? Ці гатовая Украіна да адкрыцця “беларускага фронту”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.