Кіраўніцтва БХД спрабуюць ублытаць у сэксуальны скандал
Супраць кіраўніцтва Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі спрабуюць развязаць сэксуальны скандал. Апазіцыянеры лічаць, што гэта дзейнічаюць спецслужбы Днямі ў інтэрнэце з’явіўся запіс размовы паміж трыма жанчынамі лёгкіх паводзін і мужчынам, якога называюць Георгіем. Адначасова з’явіўся ліст, напісаны нібыта самімі гэтымі жанчынамі. Прадстаўніцы старажытнай прафесіі, якія называюць сябе “Вольга, Лена і Вольга”, абвінавачваюць у гэтым лісце сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Георгія Дзмітрука ў тым, што ён нібыта скарыстаўся іх паслугамі, але забыўся за гэта заплаціць.
Цікава, што ліст гэты з’явіўся акурат напярэдадні прэс-канферэнцыі па рэпрэсіях у Беларусі, якую БХД прызначыла на 2 снежня. Калега Георгія Дзмітрука, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Аляксей Шэін называе гэты ліст “пакрыўджаных жанчын” правакацыяй спецслужб.
Аляксей Шэін: “Відавочна, што гэта справа рук беларускіх спецслужбаў. І не трэба быць надта разумным, каб разумець, што менавіта перад прэс-канферэнцыяй з’яўляюцца гэтыя брудныя справы. Мне, канешне, спадабалася гэта гісторыя! Тры жанчыны, якія гандлююць сваім целам, гэта нібыты зрабілі, але зразумела, што гэта хутчэй зрабілі мужчыны, якія гандлююць сваёй душой”.
На прэс-канферэнцыі лідэры БХД збіраюцца гаварыць пра ўціск на сябраў партыі, які, па словах Шэіна, на апошнім тыдні займеў масавы характар. І такой “інфармацыйнай бомбай” улады спрабуюць адцягнуць увагу грамадскасці ад таго, на чым БХД хацела гэтую ўвагу сканцэнтраваць.
Аляксей Шэін: “Мы будзем у хуткім часе спрабаваць дабіцца рэзалюцыі Еўрапейскай народнай партыі па сітуацыі з БХД, па сітуацыі з рэгістрацыяй, таму ўлады сябе адчуваюць няёмка”.
Па словах Шэіна, ён не верыць у тое, што гэтая правакацыя сапсуе імідж партыі ў вачах яе прыхільнікаў.
Аляксей Шэін: “Будзем спадзявацца, што не сапсуе, хаця імідж — гэта не самае галоўнае. Галоўнае, каб быў давер людзей. Каб была добрая праца і эфектыўная дзейнасць”.
Георгій Дзмітрук збіраецца звярнуцца ў пракуратуру з нагоды з’яўлення ліста “жанчын лёгкіх паводзінаў”. Палітык лічыць, што гэты ліст вельмі падобны на вымагальніцтва. Аднак Аляксей Шэін кажа, што спадзяванняў на тое, што знойдуць сапраўдных аўтараў гэтай правакацыі, ні ў яго, ні ў ягоных калег па БХД няма.
На фота Георгі Дзмітрук — трэці злева
Фота: nn.by