Кіраўніцтва ЕС аб'явіла 12 красавіка днём жалобы
Днём жалобы аб'явіла панядзелак, 12 красавіка, кіраўніцтва Еўрасаюза. На ўсіх будынках ЕС у Бруселі будуць прыспушчаныя сцягі. Такім чынам будзе ўшанаваная памяць дзесяткаў загінулых ва ўчорашняй авіякатастрофе пад Смаленскам, дзе разбіўся самалёт прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Нагадаем, панядзелак стане днём агульнанацыянальнай жалобы ў Расіі. Тыднёвая жалоба абвешчаная ў Польшчы. Як чакаецца, дзень жалобы будзе аб'яўлены і ў Латвіі.