Кіраўнік Беларусі гатовы прыняць Бакіева "хоць сёння"

Аляксандр Лукашэнка гатовы прыняць Курманбека Бакіева ў Беларусі. Паводле сённяшняй заявы кіраўніка краіны, ён па-ранейшаму лічыць Бакіева законным прэзідэнтам Кыргызстана.  Лукашэнка дадаў, "што не варта давяраць тым подпісам пад заявай аб адстаўцы, якія сёння дэманструюцца ў СМІ".

"Калі Бакіеў пачуе мяне і пажадае прыляцець да нас хоць сёння, хоць заўтра, хаваць мы яго ў Беларусі не будзем, ён будзе тут як самы дарагі на сённяшні дзень госць, як мой калега, як прэзідэнт Кыргызстана", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.