Кіраўнік беларускага ўрада абвяргае абвінавачванні ў неплацёжаздольнасці
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што праблемаў з вяртаннем крэдытаў Расіі няма і не будзе. "Фінансавыя пытанні будуць вырашаныя", — сказаў ён расійскаму прэм'еру Ўладзіміру Пуціну ў адказ на заяву міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына, паведамляе РИА "Новости". Нагадаем, Кудрын заявіў у Мінску, што неплацёжаздольнасць беларускай эканомікі па крэдытах можа наступіць ужо ў канцы 2009 года альбо праз год, калі выявіцца недастатковасць золатавалютных рэзерваў. Таму спадзявацца Беларусі на чарговы транш расійскага крэдыта ў памеры 500 мільёнаў долараў не варта.