Кіраўнік Еўрапарламента падчас афіцыйнага візіту ў Вільню наведае ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт наведае раніцай 2 кастрычніка падчас свайго афіцыйнага візіту ў Вільню кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек.
БелаПАН нагадвае, што польскі палітык Бузек быў абраны на пасаду кіраўніка Еўракамісіі ў ліпені. Яго папярэднік Ханс-Герт Потэрынг таксама наведваў ЕГУ і стаў ініцыятарам запрашэння групы студэнтаў ВНУ ў Страсбург.