Кіраўнік МАГАТЭ: Сітуацыя ў Японіі вельмі сур'ёзная
На трох энергаблоках АЭС "Фукусіма-1" у Японіі ёсць пашкоджанне актыўнай зоны рэактараў, паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніка МАГАТЭ Юкія Амана.
Ён заявіў, што сітуацыя з'яўляецца вельмі сур'ёзнай, і запланаваў на 17 сакавіка візіт у Японію. Раней МАГАТЭ абвясціла аб планах накіраваць у Японію групу спецыялістаў для дапамогі ў ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі на АЭС "Фукусіма-1".
Актыўнай зонай рэактара называецца прастора, дзе адбываецца кантралюемая рэакцыя дзялення ізатопаў урану. Поўнае разбурэнне актыўнай зоны прывядзе да выкіду радыеактыўных элементаў, якія знаходзяцца ў рэактары.