Кіраўнік Мінабароны Латвіі не ўхваляе санкцыі супраць Беларусі
Міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс не падтрымлівае ўвод санкцый супраць службовых асоб Беларусі, у тым ліку супраць прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, перадае ІА REGNUM. Паводле словаў Пабрыкса, ён не згодны з міністрам замежных спраў Швецыі Карлам Більтам, які заклікае Еўрасаюз узнавіць санкцыі. Раней беларускім палітыкам ужо быў забаронены ўезд у ЕС, аднак гэта ні да чаго не прывяло, мяркуе міністр.
Увод новых санкцый толькі паслабіць уплыў ЕС на падзеі ў гэтай краіне, патлумачыў ён. "Узнаўленне санкцый вымусіць Беларусь пайсці на збліжэнне з Расіяй", — упэўнены кіраўнік Мінабароны.
Увод новых санкцый толькі паслабіць уплыў ЕС на падзеі ў гэтай краіне, патлумачыў ён. "Узнаўленне санкцый вымусіць Беларусь пайсці на збліжэнне з Расіяй", — упэўнены кіраўнік Мінабароны.