Кіраўнік МЗС Германіі: Пераслед апазіцыі непрымальны

Кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вестэрвеле заявіў сёння, што быў вельмі занепакоены паведамленнямі, якія прыйшлі з Мінска ў мінулую ноч. Вестэрвеле назваў непрымальным, калі кандыдатаў ад апазіцыі і іх прыхільнікаў, якія хочуць скарыстацца сваім правам на свабоду выказвання меркаванняў, "пераследваюць, збіваюць, арыштоўваюць".

У сваёй заяве ён адзначыў, што ў ЕС будуць уважліва разглядаць даклад АБСЕ аб выбарах у Беларусі.