Кіраўнік МЗС Венгрыі выступае за ўвядзенне санкцый
Кіраўнік МЗС Венгрыі, якая цяпер старшынюе ў Еўрасаюзе, Януш Мартоні выступае за ўвядзенне санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму.
У той жа час, ён пакуль не выключыў удзел Беларусі ў саміце "Ўсходняга партнёрства", паведамляе ИА "Регнум".
"Я асабіста выступаю за санкцыі, але гэта павінны быць санкцыі, якія крануць прадстаўнікоў рэжыму, а не простых грамадзян", - заявіў Мартоні. Ён падкрэсліў, што "расчараваны і шакаваны" тым, што адбылося ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.
Кажучы пра "Ўсходняе партнёрства", міністр нагадаў, што два гады таму Беларусь удзельнічала ў саміце, але не на самым высокім узроўні. "Мы павінны знайсці гнуткае рашэнне гэтага пытання", - заявіў ён.