Кіраўнік Польшчы вылецеў на радзіму з Віцебску

Позна ўвечар 9 траўня з Віцебску на радзіму польская дэлегацыя на чале са спікерам Сэйму, выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Польшчы Браніславам Камароўскім. Як адзначае БЕЛТА, дэлегацыя Польшчы брала ўдзел у святкаванні 65-х угодак Перамогі ў Маскве. Пасля гэтага палякі наведалі Смаленск, дзе ўшанавалі памяць загінулых у авіякатастрофе 10 красавіка. Ляцець на радзіму было вырашана з тэрыторыі Беларусі - з аэрапорта Віцебск.

У складзе дэлегацыі былі каля 60 чалавек, у тым ліку Войцех Ярузэльскі, Анджэй Вайда, высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі, прадстаўнікі грамадскасці, журналісты. Беларускі бок прадаставіў  дэлегацыі камфартабельныя аўтобусы і машыны, якія даставілі іх ад мяжы Расійскай Федэрацыі ў Віцебск.