Кіраўнік Таджыкістана сабраўся ў Мінск

Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён абмяркуе важныя пытанні гандлёва-эканамічнага і палітычнага характару. Пра гэта паведаміла беларускі амбасадар у Таджыкістане Вольга Гаўрук на сумесным бізнес-форуме, інфармуе vesti.uz.



Дарэчы, тавараабарачэнне паміж дзвюма краінамі ў студзені-сакавіку 2014 года склала 9,2 мільёна долараў.



Фота з архіва ctv.by