Кіраўнік "Вім-Біль-Дан": малочная праблема можа быць вырашаная за 2-3 тыдні
Праблема вакол паставак у Расію малочнай прадукцыі з Беларусі можа быць вырашаная за 2-3 тыдні. Такое меркаванне выказаў старшыня савета дырэктараў кампаніі "Вім-Біль-Дан" Давід Якобашвілі ў эфіры тэлеканала "Весткі" 14 чэрвеня. Ён нагадаў, што тэхрэгламент павінен быў уступіць у сілу 1 студзеня 2009 года. Але, як адзначае сайт www.k2kapital.com, наогул ніхто з вытворцаў не быў гатовы адразу вырашыць гэтае пытанне: назапасілася велізарная колькасць упакоўкі і вырабленага тавара, на мільярды рублёў. Таму расійскі ўрад перанёс увядзенне тэхрэгламенту на 1 чэрвеня.
Такія буйныя вытворцы, як "Данон", вырашылі гэтае пытанне дзесьці да 1 траўня, адзначыў Якобашвілі. Малыя прадпрыемствы, і, можа быць, тыя 12 прадпрыемстваў, якія пастаўляюць прадукцыю з Беларусі ў Расію, не перайшлі на новы від упакоўкі. на думку эксперта, гэта чыста тэхнічнае пытанне: замена ўпакоўкі зойме літаральна 2-3 тыдні.