Кіраўніка Нацбанка папрасілі назваць дату наступнай дэвальвацыі

Гомельскі актывіст "Руху "За Свабоду" Ігар Случак звярнуўся да кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча з просьбай папярэдзіць пра наступную дэвальвацыю беларускага рубля. У сваёй заяве ён просіць назваць канкрэтную дату, каб мець магчымасць захаваць свае зберажэнні.  Случак спасылаецца на нечаканасць дзеянняў Нацбанка Беларусі 2 студзеня 2009 года, калі рэзка знізілася цана беларускіх рублёў. Таму ён перакананы, што далейшая дэвальвацыя непазбежная.

"Людзі згубілі грошы, многія нават вялікія грошы. Каб такое не паўтаралася, я і звярнуўся ў Нацбанк", - цытуе словы актывіста Тэлеграф са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Мілінкевіча.