Кіраўнікі саўбезаў Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў 2009 годзе падпісалі сёння ў Арменіі сакратары Саветаў бяспекі Беларусі Юрый Жадобін і Расіі Мікалай Патрушаў. План зацверджаны ў рамках чарговага паседжання Камітэта прадстаўнікоў саўбезаў краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.  Пагадненне прадугледжвае каардынацыю дзейнасці апаратаў саўбезаў дзвюх краін, у тым ліку выпрацоўку агульнай пазіцыі, якая будзе прадстаўленая ў міжнародных арганізацыях.

ИТАР-ТАСС