Кіроўца маршруткі дапамог затрымаць фальшываманетнікаў

У Барысаве затрымалі фальшываманетнікаў. Імі выявіліся два работнікі мясцовых заводаў і сямікласніца, паведамляе "Інтэрфакс".  Пра тое, што з ім разлічыліся фальшывымі грашыма, паведаміў у міліцыю кіроўца маршрутнага таксі. Праз 10 хвілін па прыметах міліцыянты затрымалі двух мужчын і дзяўчыну. У іх выявілі 16  фальшывых купюр рознай вартасці — ад 500 рублёў да 50 тысяч.

У кватэрах мужчын канфіскаваныя сістэмныя блокі і фотапрынтэр. Следчыя кажуць, што зламыснікі надрукавалі каля 20 фальшывых купюр, якімі расплочваліся ў розных гандлёвых кропках Барысава.

Цяпер на іх заведзеная крымінальная справа. Мужчын затрымалі, а сямікласніцу адпусцілі.