Кіроўцу з Івацэвічаў лавілі п'яным 6 разоў за паўгода

На працягу апошніх 6 месяцаў у шосты раз затрыманы за рулём у нецвярозым стане 26-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна.  На гэты раз яго злавілі ў Ганцавічах. Хлопец спрабаваў адарвацца ад пагоні, але гэта яму не ўдалося. Затрымлівалі парушальніка за язду "пад мухаю" і летась у кастрычніку, і сёлета — у студзені, лютым, сакавіку, красавіку. Была ўжо і адміністрацыйная, і крымінальная адказанасць.

Зараз хлопцу, які ездзіць п'яным і без пасведчання кіроўцы за рулём, пагражае буйны штраф , а магчыма, і арышт.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы