Кіт Келаг лічыць малаімаверным напад Беларусі на Украіну
Кіт Келаг / Andrew Harnik/AP/dpa/picture alliance
Напад Беларусі на Украіну падаецца малаімаверным, лічыць былы спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг. Пра гэта ён заявіў у межах 3-га Чарнаморскага форуму па бяспецы ў Адэсе, піша "Позірк".
"Яго сілы, думаю, былі б разгромленыя. Унутры Беларусі і так існуе сур’ёзнае незадавальненне", — сказаў Келаг.
Ён лічыць, што Лукашэнка асцерагаецца вайны больш шырокага канфлікту, у тым ліку і з заходнімі краінамі.
"Таму я б не стаў занадта хвалявацца праз размовы пра новае ўварванне. Гаварыць можна шмат чаго, але калі на Лукашэнку будуць ціснуць, каб ён пайшоў на такі крок, то гэта, імаверна, стане канцом Лукашэнкі ў тым выглядзе, у якім мы яго ведаем. Яго армія не зможа супрацьстаяць украінскім сілам".