Кіт Рычардс не лічыць уз'яднанне Led Zeppelin неардынарнай падзеяй
Больш за тое, як перадае Gigwise, у інтэрв'ю Uncut рокер дадаў, што ніколі не лічыў «Stairway To Heaven» добрай песняй.
Далей Кіт паспеў пракаментаваць паводзіны калегі Джагера ў жыцці. «Мік, ды ён проста маньяк. Энергетычны да таго ж. З самай раніцы пачынае бегаць і мітусіцца, падняцца не можа без таго, каб папярэдне не накідаць сабе план дня. Я ж звычайна адкрываю вочы, думаю: дзякуй Богу, я прачнуўся — і асцярожна чакаю яшчэ гадзіны тры-чатыры, перш чым канчаткова пакінуць ложак».
Калі ж Кіта спыталі аб асаблівасцях паводзін Міка на сцэне, гітарыст канчаткова развесяліўся. «Я тут пасмяюся трохі, не звяртайце ўвагі. Мік? Ну, ён пыхлівы эгаіст, і ўсяляк гэта дэманструе. Але на адной ганарлівасці далёка не з'едзеш. Асабліва ў адзіночку. А вось калектыўна - так, мы можам дазволіць сабе пабыць крышачку ганарыстымі».
Фота: