Кітайцам на новы год падарылі "Залатога Мядзведзя"
На днях прайшла цырымонія закрыцця 57 Берлінскага кінафестывалю, галоўную ўзнагароду якога атрымаў фільм кітайскага рэжысёра Вана Цюаньаня "Вяселле Туі". Фільм расказвае пра складаны лёс сельскай жанчыны, якая блукае з сям’ёй
па мангольскім стэпе. Калі рэжысёр забіраў узнагароду, ён заявіў, што
лепшага падарунку на кітайскі Новы год, ён нават і не мог уявіць.
"Срэбных мядзведзяў" за лепшую мужчынскую і жаночую ролю атрымалі аргентынец Хуліо Чавес (фільм "Іншы") і немка Ніна Хос за фільм "Ела". Прыз за лепшую рэжысуру дастаўся ізраільцяніну Джозэфу Сэдару, які зняў карціну "Бафор".
Нагадаю, што ў Берлінале, які стартаваў 8 лютага, удзельнічалі 22 стужкі. А ў цэлым за час правядзення фэсту на 50 экранах Берліна паказалі 373 карціны.
Фота: www.pk.kiev.ua