Кітайскую вакцыну ад грыпу завязуць у Беларусь ужо ў жніўні

Жыхароў Беларусі сёлета будуць прышчапляць ад грыпу кітайскай вакцынай, паведамляе сайт Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Тэндэр выйграла не расійская, а кітайская вакцына. Усяго закупяць каля 1,4 мільёна доз. Вакцына з Кітаю пачне паступаць у Беларусь у канцы жніўня — пачатку верасня.