Кліп "Ляпісаў" другі год запар стаў лепшым у Расіі
7 сакавіка ў маскоўскім спорткомплексе "Алімпійскі" мінула другая цырымонія ўзнагароджання прэмій "Чёртова дюжина. Топ 13". Гэтая прэмія лічыцца галоўнай узнагародай у вобласці расійскай рок-музыкі. Самае прыемнае, што другі год запар лепшым у намінацыі "Відэакліп" прызнаны кліп гурта "Ляпис Трубецкой", зняты беларускім рэжысёрам.
"Ляпісы" ужо другі раз запар трапляюць ў лік пераможцаў "Чёртовой дюжины". Год таму "Ляпісы" атрымалі прэмію за кліп "Капітал", зняты рэжысёрам Аляксеям Церахавым. Сёлета яны зноў патрапілі ў намінацыю "Відэакліп" - і зноў з ролікам Церахава! Канкурэнцыю "Ляпісаўскім" "Огонькам" складалі Дэльфін з ролікам "Снег" і "Мумий Троль" з працай "Ох, рай!".
Але перамаглі ўсё-такі беларусы! А калі ўдзельнікі каманды Сяргей Міхалок і Павел Булатнікаў выйшлі за прызам, не абыйшлося без нечаканасцяў. Рэч у тым, што сёлета арганізатары "Чёртовой дюжины" ўвялі тэхнічную інавацыю: праз усю залу "Алімпійскага" быў перакінуты пад'ёмны мост, па якім пераможцы ішлі за сваімі ўзнагародамі - прама над галовамі гледачоў. Але калі пасля праходу "Ляпісаў" на сцэну гэтая канструкцыя пачатку падымацца ўверх, Сяргей Міхалок раптам падскочыў, схапіўся рукамі за ашэстак маста і пачаў выконваць акрабатычныя кульбіты на вачах у здзіўленых вядучых і 18 000 гледачоў…
Як потым прызнаўся Міхалок, ён проста не зразумеў, што мост падымаецца наверх - настолькі паступовым і бясшумным быў яго рух. Скочыўшы з маста ў апошні момант - пакуль гэта яшчэ было магчыма зрабіць, не пераламаўшы ногі, - Сяргей Міхалок атрымаў у якасці ўзнагароды букет кветак (які тут жа апрануў на галаву), у той час як Паўлу Булатнікаву дасталася цяжкая кніга з шкла і металу - так выглядае прыз "Чёртовой дюжины".
"Нам вельмі пашанцавала, што сярод выдатных псіхаў, нонканфармістаў і анархістаў ад сучаснага мастацтва, з якімі нас звяло жыццё, апынуўся такі чалавек, як Лёша Церахаў, - так адрэагаваў на чарговую перамогу "Ляпісаў" Сяргей Міхалок. - Ён унікальны чалавек, які не толькі трымае руку на пульсе часу, але і выдатна валодае прыёмамі постмадэрнізму. Ён бударажыць - а гэта не ва ўсіх атрымоўваецца".
Паміж тым, 9 сакавіка, у мінскім Палацы спорту адбылася афіцыйная беларуская прэзентацыя новага альбома "Маніфест". Сольны канцэрт прадоўжыўся каля двух гадзін. Чакаюцца таксама канцэрты ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Наваполацку, Салігорску і Бабруйску.