Клуб “Дарыда” прадаў стадыён і збіраецца байкатаваць чэмпіянат Беларусі

Мінскі футбольны клуб “Дынама” стаў новым уладальнікам стадыёна “Дарыда”, выкупіўшы яго ў аднайменнай каманды.

Днямі бакі афіцыйна аформілі здзелку, па ўмовах якой футбольная арэна, размешчаная ў мікрараёне Кунцаўшчына, пераходзіць ва ўласнасць сяміразовых чэмпіёнаў Беларусі. Пры гэтым “Дарыда” атрымае магчымасць бясплатна карыстацца стадыёнам да завяршэння сезону. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт сталічнага клуба.

Там адзначаецца, што неўзабаве “Дынама” плануе заняцца мадэрнізацыяй і развіццём інфраструктуры спартовага будынка, на якім, хутчэй за ўсё, будуць гуляць юнацкія каманды клуба.

У той жа час на сайце ждановіцкай каманды з’явілася інфармацыя пра тое, што “ў сувязі з неаб'ектыўным судзействам і перадузятым стаўленнем Федэрацыі футбола да клуба, 11 і 12 кастрычніка дублюючы і асноўны склад "Дарыды" не будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце.