Клубы Англіі цікавяцца футбалістам Сяргеем Карніленкам
Беларускім нападнікам Сяргеем Карніленкам цікавіцца шэраг клубаў англійскай прэм'ер-лігі. На цяперашні час футбаліст належыць "Зеніту" і выступае на правах арэнды за "Рубін".
З некаторымі з англійскіх клубаў, кажа агент 27-гадовага футбаліста Алег Арцёмаў, ужо пачаліся перамовы. Назвы камандаў не выдаюцца. Але вядома, што гаворка ідзе пра клубы, якія займаюць месцы ў сярэдзіне турнірнай табліцы, адзначае "Прессбол".
Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што Карніленкам зацікавіўся маскоўскі "Лакаматыў". Не выключана таксама, што "Рубін" не захоча адпускаць гульца, прапануе яму новы кантракт і выкупіць яго ў чэмпіёнаў Расіі-2010. Нагадаем, што ў Англію Карніленка мог з'ехаць яшчэ ўзімку, калі ім цікавіўся "Вест Хэм". Беларус нават пабываў на праглядзе ў клубе. Тым не менш у апошні момант кіраўніцтва "малатабойцаў" вырашыла не звяртацца да яго паслуг.