Клюеў – чарговы падазраваны па справе аб масавых беспарадках

3 студзеня пад час вызвалення з ІЧУ на Акрэсціна арыштаванаму на 15 сутак Сяргею Клюеву была прад'яўлена пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.  Як паведаміў Сяргей Клюеў праваабаронцам, 19 снежня на Плошчы ён увогуле не быў, і затрымалі яго ў іншым месцы горада.  Яму таксама вядома, што пастановы аб прызнанні падазраванымі па гэтай справе прад'яўленыя яшчэ двум затрыманым, адзін з якіх - Усевалад Каваленка, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".