Кнігу Ішкальдскага касцёла дапаможа выкупіць "Бацькаўшчына"

Нагадаем, што ўладальнік прапанаваў прадаць кнігу прыкладна за 3 мільёны рублёў. Як распавёў Радкоў, учора на рахунку было 1 мільён 200 тыс. беларускіх рублёў. Разам з грамыша, якія збірае ксёдз Ігар Лашук атрымалася 2 мільёны.

Магчыма, астатнюю суму дасць Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Па словах Радкова, у пошуку грошай яму дапамог гісторык Антон Астаповіч:

Радкоў: “Спадар Астаповіч сказаў, што ён таксама пачаў шукаць магчымасці выдзялення гэтых сродкаў. І ён дамовіўся з аб’яднаннем “Бацькаўшчына”. Антон Астаповіч назваў прыкладную суму ў 300-400 долараў, якія зможа вылучыць на гэтую справу “Бацькаўшчына”.

Нагадаем, кніга Ішкальдскага касцёла - унікальны дакумент найстарэйшага ў краіне касцёла ў добрым стане. Кніга змяшчае запісы ад сярэдзіны XVIII да пачатку XIX стагоддзяў.