Кобрынскія міліцыянеры "павіншавалі" Радзіну з Днём Волі
Ўжо ў 8 раніцы ў хату, дзе пражывае пад падпіскай пра нявыезд рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, прыйшоў участковы міліцыянер.
Супрацоўнік міліцыі параіў Наталлі Радзінай сёння не пакідаць хату, паколькі да яе павінен прыехаць следчы Камітэта дзяржбяспекі, паведамляе Хартыя-97.
Нагадаем, Наталля Радзіна змушана жыць у горадзе Кобрыне пад падпіскай пра невыязд. 28 студзеня яна была выпушчана з СІЗА КДБ, дзе правяла больш месяца. Журналістку вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле "ў масавых беспарадках" і ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.