Коласаўскі ліцэй адзначае 25-годдзе (відэа)

Унікальная навучальная ўстанова — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — адзначае 25-я ўгодкі з часу заснавання. У 2003 годзе ліцэй страціў свой афіцыйны статус і нейкі час працаваў падпольна.​ З 2005 года ліцэй працуе на ўскраіне Мінска і легалізаваўся на базе адной з міжнародных школаў Польшчы.
Навучэнцы ліцэю паспяхова паступалі ў ВНУ ў Беларусі і за яе межамі. Ліцэістамі і выпускнікамі былі рэалізаваныя шэраг музычных і відэапраектаў, адзначае Радыё Свабода.

Прапануем паглядзець дакументальныя фільмы і паслухаць музычныя альбомы з удзелам ліцэістаў.

Фота: svaboda.org