Колькасць ахвяр крушэння цеплахода ў Кітаі дасягнула 396

Колькасць загінуўшых у выніку крушэння цеплахода "Зорка Усходу" на рацэ Янцзы ў Кітаі ўзрасла да 396. Як паведамілі прадстаўнікі штаба выратавальнай аперацыі, выратаваць атрымалася 14 чалавек, у тым ліку капітана судна, інфармуе ВВС.

У пятніцу ратавальнікі паставілі цеплаход кілем на дно, што палегчыла правядзенне пошукавай аперацыі. Турыстычнае судна накіроўвалася з Нанкіна ў Чунцын, усе, хто знаходзіўся на борце — грамадзяне КНР, у асноўным пенсіянеры ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў.

Прычынай крушэння папярэдне лічыцца смерч, які перавярнуў судна.