Колькасць ахвяраў пажару ў пермскім клубе вырасла да 136 чалавек

Колькасць ахвяраў пажару ў пермскім клубе "Хромая лошадь" дасягнула 136 чалавек. Яшчэ 94 пацярпелыя знаходзяцца ў лякарнях, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.
Нагадаем, здарэнне адбылося ў ноч на 5 снежня на вечарынцы ў клубе, які адзначаў сваё васьмігоддзе.

Па папярэдніх звестках, прычынай пажару сталі парушэнні пры выкарыстанні феерверкаў ў памяшканні.