Колькасць інтэрнэт-сайтаў перавысіла 155 мільёнаў
Да канца 2007 года агульная колькасць сайтаў у інтэрнэце перавысіла 155 мільёнаў. Пра гэта паведамляе TG Daily са спасылкай на вынікі даследавання, праведзенага кампаніяй Netcraft.
У снежні 2007 года ў інтэрнэце з'явіліся 5,4 мільёна новых сайтаў, а за ўвесь 2007 год — больш за 50 мільёнаў. У 2006 годзе новых сайтаў стала каля 30 мільёнаў. У даследаванні Netcraft кожная персанальная старонка на блог-сэрвісах лічыцца асобным сайтам.
Таму такі значны прырост у вялікай ступені тлумачыцца ростам папулярнасці такіх сэрвісаў у мінулым годзе. Колькасць сайтаў, якія актыўна абнаўляюцца вырасла на 19 мільёнаў.
Што тычыцца сервернага праграмнага забеспячэння, то найбольшай папулярнасцю карыстаецца бясплатнае ПА Apache (амаль 77 мільёнаў сайтаў), на другім месцы — прадукцыя Microsoft (55,5 мільёнаў).