Колькі каштавала падаткаплатнікам прэс-канферэнцыя Лукашэнкі?
У канцы верасня ў Мінск прыехалі каля сотні рэгіянальных расейскіх журналістаў на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. Кожнаму з дэлегацыі аплацілі дарогу ў Мінск і назад, харчаванне ў рэстаранах, а таксама пражыванне ў гатэлі "Планета". Журналістаў размясцілі ў нумарах бізнэс-класа коштам 100 долараў у суткі, паведамляе сайт "Хартыя 97".
На працягу трох дзён іх вазілі на экскурсіі па Беларусі, раздавалі сувеніры і падарункі.
Для даведкі, толькі на журналіста газеты "Кузнецкий Рабочий" з Новакузнецка Вадзіма Рэчыцкага за дарогу ў Мінск і назад прыйшлося заплаціць ад 900 да 2 000 еўра. За паездку журналісткі газеты "Красное знамя" Таццяны Ермаліцкай з Томска прыйшлося заплаціць ад 750 да 1400 еўра. І гэта толькі два журналісты, а іх было 102.