Колькі студэнты зэканомілі на зніжэнні коштаў за навучанне?
Еўрарадыё высветліла, што кошты за навучанне у ВНУ не зменшыліся, а нават выраслі ў параўнанні з пачаткам навучальнага года.
Нагадаем, у лістападзе павысілася тарыфная стаўка першага разраду з 73 да 91 тысячы рублёў. А ў снежні яна панізілася да 77 тысяч рублёў. Таму ў лістападзе студэнтам прапанавалі даплаціць. Але потым вузам давялося паніжаць кошты за навучэнне. Еўрарадые паспрабавала разабрацца, ці выйгралі студэнты?
Супрацоўнік планава-эканамічнага аддзела БНТУ прыводзіць такую статыстыку:
“Спачатку было павелічэнне дзесьці на 24%, а потым панізілася на 14 % у параўнанні з лістападам”.
Калі ў верасні студэнт аўтатрактарнага факультэта БНТУ павінен быў заплаціць 3 мільёны рублёў, то ў лістападзе — ажно 3 мільёны 708 тысяч! А вось пасля паніжэння даплаты гэтая сума паменшылася да 3 мільёнаў 315 тысяч рублёў. Але ж гэта болей чым у верасні — на 110 долараў! Кошты на іншых факультэтах павысіліся нават на 350 тысяч:
Супрацоўнік планава-эканамічнага аддзела БНТУ: “Машынабудаўнічы факультэт: было 2 мільёны 850 рублёў, потым ў лістападзе стала 3 мільёны 558 тысяч рублёў, а ў снежні – 3 мільёны 204 тысячы рублёў”.
У Беларускім педуніверсітэце кажуць што аплата панізілася, але толькі калі параўноўваць з лістападам. Аб гэтым Еўрарадыё даведалася ад першага прарэктара БДПУ Аляксандра Андаралы:
Аляксандр Андарала: “Прапарцыянальна да таго, наколькі панізілася тарыфная стаўка, мы панізілі даплату”.
У прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прызнаюць, што студэнты сёння плацяць на 11% больш, але магло быць і горш:
Супрацоўніца прэс-службы БДУ: “Планавалася спачатку на 20% павялічыць, але пасля паніжэння стаўкі павысілі толькі на 11% ў параўнанні з вераснем”.
У планава-фінансавым аддзеле Беларускага аграрна-тэхнічнага універсітэта гавораць, што, аплата за навучанне залежыць не толькі ад тарыфнай стаўкі.
Супрацоўніца планава-фінансавага аддзела БДАТУ: “У нас ёсць яшчэ 8 пунктаў, куды ўваходзяць накладныя выдаткі, амартызацыйныя адлічэнні…”.
Сюды таксама трэба далічыць і аплату за камунальныя паслугі, электраэнергію, ацяпленне, кошты якіх падскочылі. Такім чынам, кошты на навучанне ў БДАТУ павысіліся прыкладна на 8%. І навучанне студэнта на дзённым аддзяленні сёння каштуе 2 мільёны 453 тысячы рублёў.
Атрымліваецца, што беларускія студэнты-платнікі неяк дзіўна зэканомілі ад паніжэння тарыфнай стаўкі. Сёння яны плацяць за вучобу больш на 8-10%. А маглі выдаткоўваць на 24% больш. Такая эканомія.
Фота: photo.bymedia.net