Конкурс у ВНУ адмяняецца
Еўрарадыё вызначыла, што сёлета конкурс у ВНУ не
будзе мець значэння. Галоўную ролю адыграюць сертыфікаты па выніках
цэнтралізаванага тэставання. Большасць сёлетніх выпускнікоў хочуць стаць
аператыўнікамі, следчымі, лекарамі і матэматыкамі. Такія вынікі даў
“Прафпрагноз”, складзены Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў. І хоць сённяшнія
дзесяці- і адзінаццацікласнікі, пры апытанні пажадалі атрымаць названыя
прафесіі, яшчэ не значыць, што яны сапраўды мараць пра гэтыя спецыяльнасці.
Летась на матэматычныя спецыяльнасці быў недабор. А сёння, да прыкладу, на спецыяльнасць “матэматыка” ў БДУ хоча паступіць 1747 выпускнікоў. Напрошваецца выснова: абітурыенты выбіраюць найменш папулярныя факультэты, каб спрасціць сабе паступленне. Гаворыць дырэктар інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў:
“Гэта нармальная рэакцыя. З улікам таго, што летась на матэматычныя спецыяльнасці быў недабор, тыя студэнты, якія сумняваюцца, арыентуюцца на гэта”.
Ва універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, дзе, здавалася б, рыхтуюць самых запратрабаваных спецыялістаў, сярэдні конкурс усяго 2,5 чалавекі на месца, бо паступаюць туды добра падрыхтаваныя студэнты з высокімі баламі. Гаворыць адказны сакратар прыёмнай камісіі універсітэта Галіна Смірнова:
“Летась да нас прыйшоў вельмі добра падрыхтаваны абітурыент. І ў нас быў вельмі высокі прахадны бал — 318. А самы нізкі — 246 балаў. Гэтым і тлумачыцца нізкі конкурс, таму што людзі бачаць, што з гэтымі баламі яны не праходзяць. І яны ідуць ужо ў іншыя ВНУ”.
Тое ж самае нам сказаў і адказны сакратар прыёмнай камісіі медыцынскага універсітэта Арам Авецісаў. Мабыць, гэтым і тлумачацца нечаканыя вынікі “Прафпрагнозу”.
Не факт, што “прафпрагноз” пацвердзіцца. З 2006 года дзейнічаюць новыя правілы паступлення ў ВНУ. Па іх, абітурыент залічваецца ва універсітэт па выніках трох цэнтралізаваных тэставанняў. Толькі на некаторых гуманітарных спецыяльнасцях у БДУ акрамя двух тэстаў абітурыенты здаюць іспыт.
Вынікі тэставанняў і колькасці пададзеных сертыфікатаў сёння — агульнадаступныя. Інфармацыя на сайтах ВНУ абнаўляецца кожныя некалькі гадзінаў. І натуральна, калі абітурыент бачыць, што на 10 месцаў прэтэндуюць хаця б 10 студэнтаў з баламі, вышэйшымі, чым у яго, няма сэнсу падаваць свае сертыфікаты туды ж. Ён будзе выбіраць тую ВНУ, дзе балы ніжэйшыя.
Так атрымалася і летась, калі ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце на спецыяльнасць “эканоміка і кіраванне прадпрыемствам” быў конкурс 40 чалавек на месца. А ў БДУ на спецыяльнасці з аналагічнымі іспытамі быў недабор. Тлумачыць начальнік упраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людміла Хухлындзіна:
“Самым папулярным летась быў дызайн — каля 18 чалавек на месца. У абітурыентаў ёсць магчымасць паступаць на “дызайн” у ВНУ першай плыні — Акадэмію мастацтваў. Яны не паступілі. І далей яны падаюць дакументы нам”.
На прыродазнаўчыя факультэты БДУ, дзе трэба здаваць унутраны іспыт, конкурс наадварот звычайна маленькі. Працягвае Людміла Хухлындзіна:
“Калі ў кішэні ўжо ёсць сертыфікат, а ім яшчэ трэба ісці здаваць унутраны экзамен, то яны проста баяцца яго здаваць”.
Ва ўсіх ВНУ, у якія мы дазваніліся, нас запэўнілі, што нават на тыя факультэты, дзе летась быў недабор, сёлета ніякай палёгкі для льготнікаў не будзе.
Тым часам у мінулым годзе здарыўся выпадак, калі абітурыент не паступіў у лінгвістычны універсітэт з 350 баламі (з максімальных 400). А ўсё з-за таго, што летась у факультэта быў недабор. Вось і набралі туды праз год ільготнікаў і пераможцаў алімпіядаў. Што будзе сёлета, пакажа прыёмная кампанія.