Консульскі пункт Беларусі будзе адкрыты ў польскім Аўгустове
Польскае знешнепалітычнае ведамства дало згоду на прапанову Міністэрства замежных спраў Беларусі аб адчыненні беларускага консульскага пункта ў Аўгустове. Пра гэта са спасылкай на амбасадара Беларусі ў Польшчы Паўла Латушку паведамляе “БелТА”. Па словах амбасадара, гэты пункт будзе выдаваць візы грамадзянам Польшчы і іншых краін, якія пажадаюць наведаць Аўгустоўскі канал.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі канстатаваў паведічэнне колькасці палякаў, якія жадаюць наведаць Беларусь. "Летась мы выдалі віз больш на 10 тысяч, чым у 2005 годзе. Сёлета колькасць выдадзеных віз павялічылася на 25% за першае паўгоддзе", – дадаў спадар Латушка.